|
Вёска, цэнтр Лелюкінскага
сельсавета. У 2-й палове XVIII ст. вёска ў
Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
Адносілася да
Дудскага староства. У 1789 г. 17
аселых гаспадарак, каля 10 валок зямлі. У XIX —
пачатку XX ст. вёска ў
Лугамавіцкай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г.
78 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтка
Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у складзе
Лугамавіцкага сельскага таварыства. У 1866 г. 23
двары, 165 жыхароў, у 1897 г. 41 двор, 311
жыхароў, у 1909 г. 53 двары, 348 жыхароў, 377
дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай
гміне Валожынскага павета
Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 60 двароў, 277
жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (71 двор, 396
жыхароў) у Лугамавіцкім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 28.7.1941 г. да 7.7.1944
г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1952 г. арганізаваны калгас «Герой». 3 16.7.1954
г. цэнтр сельсавета. 3 20.1.1960 г.
у Іўеўскім
раёне. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з
1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1986 г.
цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». У 1970 г. 381
жыхар. Цяпер цэнтр калгаса «Беларусь». Працуюць
лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры,
бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін. У 1999
г. 138 двароў, 387 жыхароў. Помнік землякам,
якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
смотрите также :
история Ивьевского района |